Сайт "Археалагічная карта Гродзенскай вобласці" створаны з мэтай сістэматызацыі і захавання гісторыка-культурнай (перш за ўсё, археалагічнай) спадчыны Гродзенскай вобласці.

Рэсурс складаецца з наступных раздзелаў:

-на галоўнай старонцы размешчана інтэрактыўная карта помнікаў археалогіі Гродзенскай вобласці з іх храналагічнай прыналежнасцю і прывязкай да населенага пункта;

- у раздзеле "Публікацыі" змешчаны артыкулы і манаграфіі, размешчаныя ў глабальнай сетцы "Інтэрнэт", прысвечаныя археалогіі Гродзенскай вобласці;

- у раздзеле "Карты помнікаў" змешчаны картаграфічны матэрыял помнікаў археалогіі, якія даследаваліся Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыяй, размешчаныя ў Гродзенскай вобласці;

- у раздзеле "Праекты зон аховы" змешчана інфармацыя аб распрацаваных Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы праектах зон аховы помнікаў археалогіі Гродзенскай вобласці і зацверджаных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Доступ у радзел "Карты помніка" дазваляецца пасля разгляду адпаведнага звароту на электронную пошту: archeo.grsu@gmail.com

Для атрымання інфармацыі аб каардынатах паваротных кропак межаў археалагічных помнікаў, размешчаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, патрэбна запоўніць адпаведную заяўку і даслаць яе на электронную пошту: archeo.grsu@gmail.com.